Верашчук растлумачыла гэта тым, што на тых тэрыторыях вобласці, якія кантралюе Украіна, разбураныя газаправоды, таму ацяпляць гарады і вёскі магчымасці няма.
«Цяпла ў рэгіёне ў зімовы перыяд не будзе. Калі чалавек адмаўляецца эвакуявацца, ён павінен будзе падпісаць дакумент, што ён разумее ўсе наступствы і нясе адказнасць за сваё жыццё», — сказала Верашчук.
Паводле яе слоў, будуць эвакуяваныя як мінімум 200 тысяч чалавек.
Абавязковая эвакуацыя цывільнага насельніцтва можа быць звязаная з ваеннымі планамі Украіны па татальным абстрэле тэрыторыі ў выпадку далейшага расійскага наступу ў Данецкай вобласці.





