Напярэдадні пасольства Украіны ў Ліване паведаміла, што суд Украіны выдаў ордар на арышт на 72 гадзіны ў порце Бейрута судна Laodicea пад сірыйскім сцягам і грузу на борце.

«Судна прыбыла з крымскага порта, закрытага для міжнародных грузавых перавозак, з 5000 тонамі ячменю і 5000 тонамі пшаніцы, канфіскаваных, як мы падазраем, з украінскіх запасаў», — паведамляе Reuters са спасылкай на крыніцу ў амбасадзе.

Па словах прадстаўніка дыпламатычнага ведамства, у выпадку канфіскацыі грузу Украіна будзе гатова весці перамовы аб умовах яго перадачы ў Ліван.

У сваю чаргу амбасада Расіі ў Ліване паведаміла мясцовым СМІ, што не мае інфармацыі пра карабель, назваўшы ўкраінскія абвінавачваньні «ілжывымі і беспадстаўнымі».

Клас
25
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0