Наталля Качанава і Алан Рыкман
Северус Снэг з «Гары Потара» — бадай, самая вядомая роля акцёра Алана Рыкмана. Снэг выкладаў у Хогвартсе зеллеварэнне, а старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава цяпер разам з іншымі чыноўнікамі інспектуе ход уборачнай.
Стась Сілка і Джасцін Цімберлэйк
Экскурсавод і музыка Стась Сілка вельмі падобны на амерыканскага спевака. І няхай ён не можа пахваліцца прэміямі «Эмі» і «Грэмі», як Цімберлэйк, абаяння ў новапалачаніна не адняць.
Алесь Аркуш і бубнач Metallica
Пісьменнік Алесь Аркуш мог бы падмяняць Ларса Ульрыха за барабанамі.
Марына Ментусова і Пенелопа Крус
Адна з арганізатарак жаночых маршаў Марына Ментусова нагадвае іспанскую актрысу Пенелопу Крус. Абедзве могуць бліснуць не толькі яркай знешнасцю — Крус займаецца дабрачыннасцю, Ментусова — прасоўвае правы жанчын.
Мікіта Бялевіч і Андрэй Бонд
Тыктокер і шоўмен любяць эксперыменты з валасамі, пірсінг і тату. І абодва перайшлі на беларускую мову.
«Наша Нiва» — крыніца якаснай інфармацыі і бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬ «НН»Двайнікі вядомых беларусаў: складана паверыць, што гэта не сваякі





