«Я не магу сказаць, што гэта магчыма. Нічога падобнага ў нашых планах няма, і ніякай працы ў гэтым кірунку не вядзецца», — заявіў кіраўнік упраўлення абароннай прамысловасці Турцыі Ісмаіл Дэмір, каментуючы паведамленні аб тым, што Пуцін звярнуўся да Эрдагана з просьбай наладзіць сумесную вытворчасць дронаў.

Ён дадаў, што пытанне Bayraktar знаходзіцца ў кампетэнцыі ўладаў Турцыі і вырашаецца ў адпаведнасці з палітыкай Рэспублікі.

Пра тое, што Пуцін заявіў Эрдагану аб зацікаўленасці ў супрацоўніцтве з кампаніяй Baykar Makina ў пачатку тыдня паведаміла Daily Sabah. Паводле звестак выдання, просьба Пуціна абмяркоўвалася на пасяджэнні кіруючай Партыі справядлівасці і развіцця.

Клас
18
Панылы сорам
0
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
1