1️. Хлусня адносна колькасці ахвяр. Арганізатары заяўляюць, што ад рук УСУ за 8 гадоў загінулі больш за 20 тыс. мірных жыхароў. Гэта не так. Па звестках ААН, на 31 снежня 2021 года ахвярамі канфлікту ва Украіне сталі ад 14,2 да 14,4 тыс. чалавек (з іх толькі 3,4 тыс. — мірныя людзі). Большасць ахвяр — узброеныя сепаратысты.

2️. Хлусня пра генацыд. На выставе ёсць стэнд «Генацыд». Аднак гэты тэрмін абвяргае ААН. Згодна з Канвенцыяй, генацыд вызначаецца як дзеянні, скіраваныя на знішчэнне нацыянальнай, этнічнай, расавай групы. У Данецкай і Луганскай абласцях працуюць каля 600 назіральнікаў з 40 краін, у тым ліку з Расіі. За восем гадоў яны не знайшлі доказаў генацыду.

3. «Падзякі» ад жыхароў Данбаса. На выставе прыводзяцца словы нібыта мясцовых жыхароў, якія дзякуюць Расіі за «вызваленне». Напрыклад, так: «Калі б не Расія, хадзілі б галоднымі, дзеці нашы галодныя, вады нават не маглі ўзяць». Аднак гэтыя «цытаты» немагчыма знайсці ні ў пашукавіках, ні ў сацсетках.

4. «Адраджэнне нацызму». На выставе сцвярджаецца, што ва Украіне сталі з'яўляцца помнікі Раману Шухевічу. На самай справе першы бюст кіраўніку АУН УПА быў адкрыты яшчэ ў 2012 годзе — калі Украіну ўзначальваў Віктар Януковіч. Усяго такіх помнікаў — чатыры на ўсю краіну.

5. Забітыя дзеці. Арганізатары пішуць пра «больш за 100 загінулых дзяцей» за час баявых дзеянняў. У той жа час з пачатку вайны ў краіне загінулі 358 дзяцей, 681 дзіця атрымала раненні рознай ступені цяжкасці.

Клас
1
Панылы сорам
21
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
43