У сваім выступе Эрдаган, лідар гэтай партыі, спачатку папрасіў паплечнікаў данесці да выбаршчыкаў, што Турцыя адыграла велізарную ролю ў стварэнні «збожжавага калідора», а потым загаварыў пра ўзбраенні.
У прыватнасці, ён сказаў, што Пуцін праяўляе цікавасць да заключэння пагаднення і нават гатовы прыняць удзел у будаўніцтве завода па вырабе беспілотнікаў «Байрактар», якія робіць турэцкая кампанія Baykar.
Іншых дэталяў Эрдаган не прывёў, але вядома, што 5 жніўня ён мае намер наведаць Маскву.
Сам Baykar пры гэтым займае выразна праўкраінскую пазіцыю, яго гендырэктар Халук Байрактар 19 ліпеня казаў, што не будзе пастаўляць беспілотнікі ў Расію.
Вытворцаў легендарных беспілотнікаў, дарэчы, звязваюць з Эрдаганам роднасныя сувязі. Халук Байрактар заснаваў кампанію разам са сваім братам Сельчукам Байрактарам, які з'яўляецца інжынерам і тэхнічным дырэктарам кампаніі, а таксама зяцем прэзідэнта Турцыі.





