Як паведамілі ў паліцыі Віленскай акругі, жанчына звярнулася да праваахоўных органаў у сувязі з крадзяжом заплечніка, у якім знаходзіліся 9 тысяч еўра, MacBook, планшэтны камп'ютар, тры банкаўскія карты і асабістыя дакументы.

29-гадовая грамадзянка Беларусі пазней распавяла паліцыі, што паміж 2 і 4 гадзінамі ночы яна заснула на лаўцы ў зале прылёту. Калі яна прачнулася, выявіла прапажу заплечніка. Страта склала 10150 еўра.

Клас
2
Панылы сорам
23
Ха-ха
3
Ого
4
Сумна
31
Абуральна
13