У Ковельскім раёне Валынскай вобласці сёння сілы супрацьпаветранай абароны збілі два беспілотнікі, паведаміла абласная адміністрацыя.

Камандаванне «Захад» украінскіх паветраных сіл заявіла, што ў панядзелак на паўночна-заходнім кірунку выявілі два варожыя беспілотныя апараты, якія перасеклі паветраную прастору Украіны з боку Беларусі і ажыццяўлялі паветраную разведку аб'ектаў у Валынскай вобласці. На перахоп БПЛА быў узняты знішчальнік, таксама спрацавала сістэма супрацьпаветранай абароны. Аб'екты збілі, але абломкі зенітнай ракеты пашкодзілі прыватныя дамы.

Адзін чалавек загінуў, некалькі параненых знаходзіцца ў бальніцы, паведамілі ў Валынскай АВА.

Мясцовыя СМІ паведамляюць, што загінуў жыхар вёскі Дубавое. Абламкі ўпалі проста на дом. Мужчыну было 66 гадоў, пажар таксама перакінуўся яшчэ на два дамы. Паведамляецца, што абгарэлі двое дзяцей.

Клас
1
Панылы сорам
5
Ха-ха
2
Ого
3
Сумна
37
Абуральна
52