Падчас ратавальнай аперацыі
«Двух мужчын выцягнулі на бераг. Іх рэанімавалі, медыкі аказалі ім дапамогу. Каманда ратавальнікаў, вадалазаў і верталёт шукалі мужчыну ў моры», — піша Станявічус.
Раніцай у нядзелю, 24 ліпеня, кіраўнік ратавальнікаў «Клайпедзкія пляжы» паведаміў выданню AtviraKlaipeda.lt, што цела патанулага дагэтуль не знайшлі.
«У суботу ў моры былі вялікія хвалі, узнялі чырвоны сцяг. Трое хлопцаў з Беларусі купаліся і трапілі ў адбойную хвалю. Двух мы выратавалі, адзін знік без вестак», — паведаміў ён.
Падчас ратавальнай аперацыі
Паводле ратавальніка, усе трое грамадзян Беларусі працавалі ў адной фірме, зарэгістраванай у Троках.
Паліцыя паведаміла, што ў 41-гадовага выратаванага мужчыны ў крыві было 1,26 праміле алкаголю. Другі, 38-гадовы мужчына, якога выратавалі, быў цвярозы.
Паведамляюць, што мужчына, які знік без вестак, 1980 года нараджэння.
Сёлета гэта першая ахвяра на пляжы ў Клайпедзе.





