Фота: AFP
Акрамя багацця ежы, змене птушыных паводзін спрыяе змяненне клімату: зімы на Пірынейскім паўвостраве цяпер сталі больш мяккімі.
У многіх іспанскіх гарадах, такіх як Пінта і Алькала-дэ-Энарэс ў ваколіцах Мадрыда, у апошнія дзесяцігоддзі з'явіліся велізарныя сметнікі, дзе птушкі круглы год могуць знайсці сабе ежу. На кожны сметнік штодня паступае ад 200 да 300 тон харчовых адходаў, і буслы адразу накіроўваюцца ў зоны, «дзе ёсць свежае смецце». Рабочыя, якія працуюць на сметніках, кажуць, што гэта ўжо неад'емная рыса ландшафту там.
Фота: AFP
Перапіс 2020 года, праведзены арганізацыяй SEO Birdlife, выявіў у Іспаніі 36217 белых буслоў. У гэты лік уваходзяць птушкі, якія нарадзіліся ў Іспаніі, а таксама буслы з паўночных еўрапейскіх краін — Даніі, Германіі і Нідэрландаў. Многія з іх так і не вяртаюцца на радзіму, а застаюцца ў Іспаніі.
Ці ёсць сярод белых птушак на іспанскіх сметніках выхадцы з Беларусі ці суседніх краін — аўтары артыкула не згадваюць.






і ў тый момант я хацела чуць толькі цішыню... але "на жаль" майстар трапілася гаваркая... але ў выніку ейны расповед спадабаўся мне
яна казала, як хадзіла ў выходныя ў лес па грыбы, стамілася і прысела на пянёк. як раптам ёй у плячо нехта дзёўб! і адначасова яна адчувае нейкі смурод. у жаху паварочвае галаву, ааа тааам
усяго толькі бусел. брудны і смярдзючы.
я сказала ёй, што на жаль зараз вось так. бо буслы на сметніцах харчуюцца
а яна расчаравана: а гэта ж быў сімвал наш...