Паводле тэлеграм-канала, у дзяжурную частку звярнулася жыхарка шматпавярховіка ў Бутырскім раёне. Масквічка злавіла слабы сігнал бесправаднога інтэрнэту ў сваёй кватэры і запатрабавала знайсці «парушальніка».

На месца прыехалі паліцэйскія і пераканаліся, што Wi-Fi з назвай «Слава Украіне» насамрэч існуе. Адкуль ідзе сігнал, высветліць пакуль што не ўдалося. Але праверка ўсё яшчэ працягваецца.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?