Грузавік Mercedes-Benz небяспечна ехаў па дарозе Шаўляй — Паланга. Паліцыя спрабавала спыніць яго, аднак кіроўца не рэагаваў і працягваў выязджаць на сустрэчную паласу. Ён не змог аб'ехаць кальцавую развязку, пашкодзіў некалькі дарожных знакаў і з’ехаў у кювет.

44-гадовы грамадзянін Беларусі, які перавозіў алкагольную прадукцыю, не арыентаваўся ў прасторы, ад яго моцна пахла алкаголем. Кіроўцу затрымалі і ўзялі пад варту.

Клас
1
Панылы сорам
9
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0