Яна працытавала прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага, які назваў атаку «абуральным расійскім варварствам».

«Калі нехта ў свеце яшчэ мог сказаць, што патрэбны нейкі дыялог з Расіяй, нейкія дамоўленасці, паглядзіце, што адбываецца. Сённяшнія расійскія ракеты «Калібр» знішчылі саму магчымасць падобных заяў», — сказаў ён у відэазвароце.

«Ракеты «Калібр» знішчылі аб'ект ваеннай інфраструктуры адэскага порта, высокадакладным ударам, даслаўшы ўкраінскі ваенны катар па любімым адрасе кіеўскага рэжыма», — напісала на гэта Захарава.

Пры гэтым напярэдадні міністр абароны Турцыі Хулусі Акар паведаміў са спасылкай на расійскіх афіцыйных асоб, што Расія заяўляе аб сваёй недатычнасці да ўдару ў раёне порта Адэсы. «Падчас нашага кантакту расейцы сказалі нам, што яны не маюць абсалютна ніякага дачынення да гэтага нападу і што яны вельмі ўважліва і падрабязна вывучаюць гэтае пытанне», — падкрэсліў ён.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?