Канферэнцыя пройдзе 8—9 жніўня ў Вільні.

Форма рэгістрацыі на Канферэнцыю адкрытая, і ў дадатак да гэтага Ціханоўская асабіста запрасіла прадстаўнікоў абсалютна розных сілаў і меркаванняў. Будуць абмеркаванні на наступныя тэмы:

  • Якімі павінны быць стратэгічныя прыярытэты працы зараз?
  • Якім будзе транзітны перыяд і хто павінен адказваць за яго?
  • Як стварыць умовы для годнага жыцця і выратаваць краіну ад эканамічнага крызісу?
  • Як рэарганізаваць дэмакратычныя сілы пад задачы, якія мы вылучым разам?

Галоўным вынікам двух дзён працы павінна стаць тое, што ўдзельнікі разам дамовяцца, што рабіць далей — і будуць працаваць адзіным фронтам.

«Што важна — збяруцца не толькі палітыкі — але і журналісты, прадпрымальнікі, актывісты і аналітыкі, прадстаўнікі НДА, лекары, артысты, настаўнікі і спартоўцы. Мы дамо пляцоўку для абмеркавання пытанняў медыя, бізнесу і грамадзянскай супольнасці. А галоўнае — усё гэта будзе даступна ў анлайн-трансляцыі. Мы будзем чытаць вашыя каментары і адказваць на вашыя пытанні. Мы будзем побач і разам».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

22
Бондар / Адказаць
23.07.2022
Чаргова пустая сустрэча з мэтай імітацыі актыўнасці і еднасці.
0
проклятые рудники / Адказаць
23.07.2022
[Рэд. выдалена]
22
Smiley face / Адказаць
23.07.2022
Хахаха выдатнае рашэнне, аб'явіць пра такую буйную падзею за пару тыдняў. Вось што цікава, калі ў чарговай плыні палітэмігрантаў заканчваюцца грошы, яны знікаюць у нябыт, расплынаюцца ў тым асяроддзі, дзе жывуць. Гэтыя дзівакі абмяркоўваюць стратэгіі пакуль яшчэ пра іх памятаюць і грошы даюць, а потым проста нічога не робяць. Каб яны рэальна да нечага імкнуліся, то як мінімум паспрабавалі б аб'яднаць беларусаў замежжа. На сёння дыяспарка гэта маргінальныя гурткі. Каб у іх панавала ўзаемная падтрымка або як мінімум існавалі нейкія рэгулярныя камунікацыі, то знайшліся б беларускія грошы на нацыянальную справу. У такім асяроддзі маглі б жыць ды развівацца беларускія ідэі, мова, культура ігд. Тое што мы бачым вартае жалю, імітацыя працы.
Паказаць усе каментары/ 36 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру