The Monarch Tractor

The Monarch Tractor

Фермеры ў Каліфорніі перасаджваюцца на беспілотныя трактары, што дазваляе ім кампенсаваць выдаткі і страты, выкліканыя ўзмацненнем засухі, інфляцыяй і недахопам працоўнай сілы, паведамляе TJournal.

Замест кіроўцы ў такога трактара ёсць дыстанцыйны аператар, які адсочвае і атрымлівае папярэджанні ў рэжыме рэальнага часу. Транспартны сродак абсталяваны поўным наборам камер і датчыкаў, дзякуючы чаму можна ў моманце дакладна вызначаць, з якой менавіта сельгаскультурай прылада працуе, а таксама збіраць звесткі аб стане ўраджаю і глебы.

Трактар таксама абсталяваны датчыкамі для выяўлення жывёлы, ўраджаю і рабочых: машына будзе спыняцца да таго часу, пакуль на яе шляху не знікнуць перашкоды.

Па словах вытворцы сельскагаспадарчых беспілотнікаў Monarch Tractor, выкарыстанне яе трактароў зніжае агульны кошт вытворчасці, што эканоміць грошы ў тым ліку канчатковым пакупнікам у супермаркетах. У суме атрымліваецца вельмі ўражлівая лічба: калі кожнаму фермеру пераход на беспілотнікі зэканоміць дзясяткі тысяч даляраў, то ў суме гаворка ідзе ўжо пра мільёны. І патэнцыял у гэтай тэхналогіі вялікі, бо толькі ў Каліфорніі налічваецца амаль 70 тысяч ферм.

Клас
29
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
2