Аляксей Лазараў. Фота: твітар хлопца

«Мне падабаюцца каментары людзей у белым паліто, якія асуджаюць зусім бяскрыўдныя (і занадта мяккія, як па мне) пакаранні за сур'ёзныя правіны. Апішу сітуацыі і маё стаўленне да іх.

Баец ПКК здзейсніў выпадковы стрэл і за гэта яго надзелі ў бронік з надпісам «Спытай мяне, чаму я ў броніку». Жудаснае пакаранне. Гэтым стрэлам баец мог забіць свайго пабраціма. Я сам разам з [сяброўкай] ледзь не стаў ахвярай нядбалага абыходжання са зброяй з боку байца ТРА [тэрытарыяльнай абароны]. Чалавек вырашыў, што гэта для яго занадта крыўднае пакаранне і сышоў з палка. Усё ок, праблемы не бачу».

Таксама Лазараў апісвае другі выпадак, які адбыўся ў палку: «Баец у форме і са зброяй пайшоў у краму. Гэтым учынкам ён, як мінімум, парушыў загад (!), які забараняе такое рабіць. Па-другое, ён такімі дзеяннямі раскрыў месца размяшчэння нашых байцоў, што можа выклікаць прылёт ракеты і кучу 200-х [cмерцяў]». 

«Людзі ставяць пад пагрозу жыцці сваіх пабрацімаў, а вы разважаеце, наколькі такія пакарання дарэчныя. І адзначу, у адрозненне ад байцоў УСУ, нашы воіны ў любы момант могуць разарваць кантракт, калі іх нешта не задавальняе. І чамусьці 99% людзей гэта не робяць», — рэзюмуе Лазараў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

8
Харлам / Адказаць
23.07.2022
А всё почему? А всё потому, что такая халатность исходит от людей не служивших срочную службу.
2
Анатолий / Адказаць
23.07.2022
Это армия ,а не детский сад .Дисциплина прежде всего и ни какой вольницы. А полк Калиновского будет основой новой армии Беларуси.
3
Танк / Адказаць
23.07.2022
Дык а навошта вы так размясцілі цытату ў загаловак, што яна з адваротным сэнсам
Паказаць усе каментары/ 14 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру