«Паліна нарэшце знайшлася у жаночай папраўчай калоніі № 24 (Зарэчча). Больш месяца лукашысты хавалі яе месцазнаходжанне.

ПК-24 гэта калонія для жанчын рэцыдывістак, якія паўторна здзейснілі цяжкае злачынства. Яна знаходзіцца ў лесе паміж Рэчыцай і Светлагорскам і вядома вельмі жорсткімі ўмовамі ўтрымання. Таксама ПК-24 вядома кепскімі санітарнымі ўмовамі для вязняў і цяжкай фізічнай працай для зняволеных».

Паліна Шарэнда-Панасюк была затрыманая ў студзені 2021 года. На яе завялі тры крымінальныя справы: паводле арт. 364 КК («Гвалт альбо пагроза выкарыстання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных справаў»), арт. 368 («Абраза прэзідэнта») і арт. 369 («Абраза прадстаўніка ўлады»). Усяго пацярпелымі па справе праходзілі сем міліцыянераў. Паводле версіі абвінавачвання, яна плюнула і ўдарыла аднаго з міліцыянтаў падчас агляду, а з іншага сарвала маску, астатніх абражала. Таксама жанчына нібыта дапусціла абразу Лукашэнкі. Тады яе асудзілі на два гады калоніі.

Падчас знаходжання ў гомельскай калоніі 7 красавіка Паліну асудзілі па ч. 2 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы), дадаўшы яшчэ год зняволення.

Падтрымайце палітзняволеную: ПК № 24, 247526, вул. Вытворчая, 44, г. п. Зарэчча, Рэчыцкі раён, Гомельская вобласць, Паліне Сяргееўне Шарэндзе-Панасюк

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
18