Фота ілюстрацыйнае

Фота ілюстрацыйнае

Супрацоўнікі УБЭЗ абласной міліцыі ўстанавілі, што два гады таму 35-гадовы мужчына, займаючы адказнае становішча ў органах выканаўчай улады, арганізаваў фермерскую гаспадарку і кіраваў ёю. Больш за тое, ён загадваў сельгасарганізацыям даваць розную тэхніку і людзей для правядзення работ у гэтай гаспадарцы, відавочна выходзячы за межы сваіх правоў і паўнамоцтваў.

Цяпер у адносінах да былога чыноўніка распачатыя крымінальныя справы за перавышэнне службовых паўнамоцтваў і незаконны ўдзел у прадпрымальніцкай дзейнасці.

Клас
0
Панылы сорам
4
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0