Фота: канал Паўла Латушкі, «Голас Амерыкі»
У інтэрв'ю Змітру Лукашуку Латушка выказваў крыўды на тое, што стаў другасным палітыкам — Ціханоўская не бярэ яго на сустрэчы з замежнымі палітыкамі, яго меркаваннем не цікавяцца.
На думку Латушкі, слухаць павінны не толькі яго, але і іншых, павінна быць «аб'яднанне». Палітык заявіў, што Ціханоўская павінна ўзгадняць сваю пазіцыю нават з Пазняком і Саннікавым — задача невыканальная, улічваючы паслядоўную няздольнасць апошніх да працы ў кааліцыях, а таксама той факт, што Пазняк называў Латушку і Саннікава агентамі КДБ (таму што былыя дыпламаты, а іншых пасламі не робяць), Ціханоўскую — магчыма, завербаванай, а Саннікаў раіў Ціханоўскай смажыць катлеты. Не самы зручны бэкграўнд для калектыўнай працы.
Вось так на спіч Латушкі адрэагавала Вікторыя Пальчыс, жонка палітвязня Эдуарда Пальчыса
Антон Матолька не стаў стрымліваць эмоцыіі і ў вельмі экспрэсіўнай манеры пачаў пісаць у асабістыя паведамленні Латушку.
Латушка вынес гэта на агульны суд у сваёй старонцы ў фэйсбуку.
Допіс ужо сабраў трыста каментаў. Каму спачувае аўдыторыя? Адназначна сказаць цяжка. Самае распаўсюджанае меркаванне, што ў дадзеным выпадку абодва павялі сябе не найлепшым чынам.





