Фота: АР

Фота: АР

19 ліпеня Піт прыбыў у Берлін на перадпрэм’ерны прагляд свайго новага фільма «Хутчэй за кулю» (Bullet train). У горадзе стаялі невыносныя 38 градусаў спёкі, але Піт паказаўся публіцы ў свежым вобразе з ільняных рэчаў. На акцёры была карычневая спадніца, пінжак у тон і чырвоная кашуля, зашпіленая на гузікі, піша CNN.

Інтэрнэт-карыстальнікі кінуліся горача абмяркоўваць вобраз Піта і падол яго спадніцы, які крыху прыадкрывае калені зоркі. Ёсць як тыя, хто ўхваляе льняны касцюм, так і тыя, хто яго бязлітасна крытыкуе. У твітары нават з’явіўся хэштэг, прысвечаны спадніцы Піта.

Тыя, каго шакаваў новы вобраз Брэда Піта, напэўна, проста не памятаюць, што акцёр і раней не грэбаваў спадніцамі. У 1999 годзе выходзіў легендарны фільм «Байцоўскі клуб», які раскрываў небяспеку звычайнай маскуліннасці і апантанасць дасягненнем статусу важака. Незадоўга да прэм’еры Брэд Піт, які адыграў у «Байцоўскім клубе» галоўную ролю, з’явіўся ў фотасесіі для вядомага выдання Rolling Stone нават не ў адной кароткай сукенцы, а ў пяці.

Фота: Mark Seliger

Фота: Mark Seliger

Тыя фоты зрабіў вядомы фатограф Марк Селігер, і яны сталі зыходным пунктам для папулярызацыі гендарна-нейтральнага адзення. Гэта ніяк не паўплывала на статус Піта як міжнароднага сэкс-сімвала.

Што да вобраза Піта ў льняной спадніцы, наўрад ці трэба шукаць за ім жаданне ўвесці новы модны трэнд. Хутчэй, гэта проста практычнае рашэнне: калі не можаш вытрымаць спёкі, апранай ільняную спадніцу.

Брэд Піт кажа, што ў яго можа быць прозапагназія. Што гэта за медыцынскі разлад?

Цвіль і гніль. Дамы, што Брэд Піт пабудаваў для бедных, развальваюцца на вачах

Клас
9
Панылы сорам
3
Ха-ха
9
Ого
3
Сумна
1
Абуральна
0