ЕС таксама заявіў пра «растлумачэнне» і карэкціроўку некаторых існуючых санкцый у сферах, якія тычацца харчовай і энергетычнай бяспекі, бяспекі авіяперавозак і доступу да правасуддзя.

У прыватнасці, забарона на ўзаемадзеянне з дзяржаўнымі прадпрыемствамі будзе аслабленая ў галіне перавозак сельскагаспадарчых прадуктаў і паставак нафты ў трэція краіны.

«Ні адна з мер, прынятых сёння або раней з-за дзеянняў Расіі па дэстабілізацыі сітуацыі ва Украіне, ніяк не закранае гандаль сельскагаспадарчай прадукцыяй і ежай, у тым ліку пшаніцай і ўгнаеннямі, паміж трэцімі краінамі і Расіяй», — падкрэслілі ў ЕС.

Клас
3
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1