Фота ілюстрацыйнае
Згодна з матэрыяламі справы, абвінавачаны 1984 года нараджэння доўгі час жыў з маці ў Верхнядзвінскім раёне. Мужчына не працаваў, улетку займаўся зборам грыбоў і ягад, перабіваўся выпадковымі заробкамі. Усё заробленае ён траціў на прадукты і спіртныя напоі, якія ўжываў з маці.
Падчас такіх алкагольных вячорак, па словах суседзяў, у іх доме часта ўспыхвалі сваркі. Сын нярэдка збіваў маці, за што раней ужо прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці.
А ў адзін дзень жанчыну знайшлі мёртвай. Вынікі судова-медыцынскай экспертызы паказалі, што смерць жанчыны наступіла з-за траўматычнага шоку ад мноства нанесеных удараў па целе.
Падчас папярэдняга следства падазраваны сваю віну прызнаў поўнасцю і пацвердзіў намеры наўмысна пазбавіць маці жыцця.





