Фота: airlines-inform.com

Фота: airlines-inform.com

Авіякампанія была ўключаная ў пяты пакет санкцый супраць беларускага рэжыму, уведзены ў снежні мінулага года ў сувязі з міграцыйным крызісам на межах Еўрасаюза. У абгрунтаванні рашэння гаварылася, што летам 2021 года Cham Wings павялічыла колькасць рэйсаў з Дамаска ў Мінск, якімі перавозіліся мігранты, што затым нелегальна перасякалі межы з ЕС.

Пастанова зняць санкцыі з авіякампаніі была прынятая 18 ліпеня, бо санкцыі нібыта ўжо прынеслі жаданы вынік, растлумачыў афіцыйны прадстаўнік кіраўніка еўрапейскай дыпламатыі Жазэпа Барэля, паведамляе Reuters.

«Паводле інфармацыі, прадстаўленай Радзе, Cham Wings спыніла дзеянні, за якія была ўнесеная ў санкцыйны спіс», — заявіў прадстаўнік Барэля.

Прадстаўнікі авіякампаніі, якая ў цяперашні час працуе з трыма самалётамі, якія лётаюць у асноўным па Блізкім Усходзе, прывітала рашэнне ЕС. Дырэктар па развіцці бізнэсу і сувязях з грамадскасцю Усама Сатэа заявіў у сераду, што авіякампанія пярэчыла супраць першапачатковага чорнага спісу ЕС і заявіла, што разварот з'яўляецца «пробліскам надзеі». Але аднаўленне палётаў у Еўропу адбудзецца не адразу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1