Вось пра гэтага варана вядзецца ў вершыку. Фота: Wikimedia

Вось пра гэтага варана вядзецца ў вершыку. Фота: Wikimedia

Бег па беразе баран.

Бачыць ён: буркоча кран.

Бераг мора два вараны

Баразняць вялікім кранам.

«Бэ-э-э! — баран вітаецца,

— Што тут адбываецца?

Хто тут кранам, нібы вудай,

Ловіць рыбу баракуду?»

«Мы, — адказваюць вараны,

— Не цягаем рыбу кранам.

Хочам мора падчапіць,

Трохі пераставіць,

Бо прывыклі мы хадзіць,

Не жадаем плаваць!»

«Я іду вам на падмогу,

Павярну вам хвалі рогам!»

Так вараны і баран

Ссунуць мора мелі план.

З усіх сілаў спрабавалі

Учапіцца. Толькі хвалі,

Дзе шумелі — там шумяць…

Кранам мора не падняць!

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?