Фота са «Славянскага базара»
Яна была суддзёй дзіцячага конкурсу і ўручала ўзнагароды.
Літоўскія журналісты звязаліся з Петрыкіцэ і пацікавіліся, чаму яна сёлета паехала на фестываль, нягледзячы на вайну ва Украіне.
«Гэта звычайны фестываль, конкурс, на які я езджу. І я паехала туды. А ўсё астатняе… Мне няма чаго дадаць. Гэта радзіма майго мужа, што мне цяпер рабіць. Разводзіцца з мужам? Ёсць такі закон?» — сказала яна.
Нягледзячы на гэта, Петрыкіце сказала, што ставіцца да вайны адмоўна, але яна мяркуе, што музыка з вайной не звязаная.
Сітуацыю пракаментаваў літоўскі оперны спявак, дэпутат Вітаўтас Юзапайціс.
«Калі гэта праўда, а падобна, што праўда, я магу пракаментаваць так: шкада, — сказаў палітык. — «Можа, Петрыкіце не бачыла відэа і фота з Украіны, дзе ідзе вайна? А калі бачыла, то не ўяўляю, як можна падтрымліваць адносіны з краінамі, якія разбураюць мір».






https://d2lur0sisdcrej.cloudfront.net/295597