Помнік Аляксандру Македонскаму ў Скоп'е, які афіцыйна завецца «Вершнік на кані», каб не цвяліць Грэцыю

Помнік Аляксандру Македонскаму ў Скоп'е, які афіцыйна завецца «Вершнік на кані», каб не цвяліць Грэцыю

У суботу парламент Паўночнай Македоніі прыняў заключанае пры пасярэдніцтве Францыі пагадненне, накіраванае на ўрэгуляванне спрэчкі з Балгарыяй і разблакаванне шляху да даўно наспелых перамоў аб членстве ў ЕС.

Падпісанне адбылося пасля трох дзён бурных абмеркаванняў і масавых пратэстаў у Скоп'е.

Паводле пагаднення, урад Паўночнай Македоніі можа пачаць фактычныя перамовы з Бруселем толькі пасля таго, як зменіць Канстытуцыю і ўключыць у яе згадку пра балгараў. Падпісаны ў нядзелю пратакол вызначае тэрміны і пытанні, па якіх Паўночная Македонія павінна зрабіць канкрэтныя крокі.

У пагадненні прапануецца ўнесці папраўкі ў канстытуцыю Паўночнай Македоніі, каб прызнаць на тэрыторыі краіны балгарскую меншасць, а рэшта пытанняў будзе абмяркоўвацца непасрэдна паміж Скоп'е і Сафіяй. Прапанова Францыі не вымагае ад Балгарыі прызнання існавання македонскай мовы, але ў той жа час Балгарыя мае дазволіць сваёй суседцы пачаць перамовы пра сяброўства ў ЕС.

«Тое, што трэба зрабіць з гэтага часу, грунтуецца на дасягнутых дамоўленасцях. Яны павінны быць рэалізаваныя на практыцы. Гэта надзвычай сур'ёзные абавязальніцтва абедзвюх краін. Самым важным сёння было падпісанне другога пратакола паміж Балгарыяй і Паўночнай Македоніяй», — пракаментавала сітуацыю выканаўца абавязкаў міністра замежных спраў Балгарыі Генчоўска.

У сваю чаргу яе паўночнамакедонскі візаві Асмані лічыць, што гэтым дакументам «закладзены новы пачатак у двухбаковых адносінах» краін. Ён таксама чакае сур'ёзнай падтрымкі Балгарыі на шляху еўраінтэграцыі Паўночнай Македоніі.

У мінулым месяцы парламент Балгарыі зняў вета з перамоваў паміж Паўночнай Македоніяй і ЕЗ. Гэта рашэнне выклікала пратэсты ў Балгарыі і спрыяла вотуму недаверу, у выніку якога быў адпраўлены ў адстаўку балгарскі ўрад.

Перадгісторыя канфлікту

Праз тэхнічную магчымасць заблакаваць суседзям шлях у ЕС балгары спрабуюць такім дзіўным шляхам вырашыць вельмі спецыфічныя праблемы — гістарычнай памяці і самаідэнтыфікацыі. Раней такім жа чынам іншым суседзям, грэкам, удалося дабіцца замены назвы дзяржавы, а балгары пайшлі яшчэ далей.

У канцы 2019 года балгары прад'явілі суседзям прэтэнзіі, якія тычыліся паходжання македонскай нацыі. А напрыканцы мінулага года Балгарыя заблакавала адкрыццё перамоў аб далучэнні Паўночнай Македоніі да ЕС з-за сваіх гістарычных і культурных прэтэнзій да суседняй краіны.

Сафія аформіла свае патрабаванні ў выглядзе Мемарандума аб адносінах з Паўночнай Македоніяй і адправіла ў працоўную групу па пашырэнні пры Радзе Еўрапейскага Саюза. Дакумент утрымліваў рамачную пазіцыю, ухваленую ўрадам Балгарыі і пацверджаную ў парламенце.

Галоўнае патрабаванне Сафіі — каб суседзі парвалі з «ідэалагічнай спадчынай і практыкай камуністычнай Югаславіі».

У сярэдзіне XX стагоддзя камуністычны рэжым Іосіпа Броз Ціта, на думку балгарскага боку, «ператварыў» балгараў у македонцаў для «разрыву сувязяў» паміж насельніцтвам тагачаснай Саюзнай Рэспублікі Македонія і Балгарыяй.

Цяпер, як настойвае Сафія, Скоп'е павінен прызнаць, што македонская нацыя і македонская мова былі югаслаўскай распрацоўкай і не прасоўваць іншых канцэпцый сваёй ідэнтычнасці. Іншыя патрабаванні тычацца выдатных для абедзвюх краін гістарычных падзей і фігур з часоў Асманскай імперыі да Другой сусветнай вайны.

Балгарыя хоча ўзгадніць з суседняй краінай пытанне «агульнай гісторыі», прыбраць наяўныя супярэчнасці з навучальных праграм па гісторыі і літаратуры, са школьных падручнікаў і музеяў. Кампрамісныя рашэнні павінна была прапанаваць Сумесная экспертная камісія па гістарычных і адукацыйных пытаннях, створаная ў адпаведнасці з Дамовай аб дружбе, добрасуседстве і супрацоўніцтве ад 1 жніўня 2017 года. Але праца гэтага органа не была паспяховай — як кажуць балгарскія прадстаўнікі, «працы перашкаджае той факт, што калегі ў паніцы ўцякаюць ад тэрміна «агульная гісторыя». Абодва бакі абвінавачваюць адзін аднаго ў палітызацыі ўсіх тэмаў, якія абмяркоўваюцца.

Клас
7
Панылы сорам
44
Ха-ха
2
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
9