Будынак суда Іванаўскага раёна
Сабака настаўніцы Алены Пуцыковіч усё ж такі выжыў. Яго завезлі ў ветэрынарную лякарню, дзе медыкам удалося выратаваць хатняга гадаванца. Зараз ён знаходзіцца ў стацыянары.
Марыну Кіявец зноў перазатрымалі пасля суда ў пятніцу — нягледзячы на трох непаўнагадовых дзяцей (па законе, яе павінны былі адпусціць праз 3 гадзіны). Спачатку яе асудзілі на 29 базавых штрафу, потым на 25 базавых. Наступны суд чакаецца ў панядзелак.
На суд у пятніцу да яе нікога не пусцілі. Да людзей проста выйшаў міліцыянт і сказаў, што працэс будзе закрыты.
Таксама стала вядома пра вынікі некаторых судоў над затрыманымі: Аляксандр Юшкевіч — 50 базавых штрафу, Андрэй Беленькі — 15 сутак арышту, Зміцер Сянчук — 13 сутак арышту.
Чытайце таксама:
Кроў на пратаколе і 25 сутак па двух артыкулах. Чарговы прысуд у Іванаве
«Дзевяць чалавек затрымалі, а сабаку застрэлілі». Што адбылося ўчора ў Іванаве на Брэстчыне?





