Паслуга «Прадастаўленне сістэматызаваных звестак пра аўтамабіль» стане даступная ў трэцім квартале 2022 года. У базе можна будзе паглядзець інфармацыю пра гісторыю праходжання дзяржтэхагляду, дазвол на допуск да ўдзелу ў дарожным руху, зафіксаваным прабегу, а таксама даведацца, ці не знаходзіцца машына ў вышуку.
Адзначаецца, што інфармацыя ў базе будзе з моманту першай рэгістрацыі аўто, яе збяруць на аснове чатырох сістэм, якія інтэграваныя з Агульнадзяржаўнай аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмай (ААІС).





