Фота: Твітар польскай Памежнай службы

Фота: Твітар польскай Памежнай службы

Усяго ў суботу нелегальна трапіць на тэрыторыю Польшчы спрабавалі 14 замежнікаў. Гэта грамадзяне Нігерыі, Ганы, Турцыі і Камеруна. Яны перасякалі мяжу на тэрыторыі памежных пастоў «Белавежа», «Чарэмха» і «Пласка».

Усе затрыманыя замежнікі, як сцвярджаюць польскія памежнікі, прыехалі ў Беларусь з Расіі.

За дзень да таго, 15 ліпеня, на тэрыторыю Польшчы з тэрыторыі Беларусі спрабавалі трапіць 23 чалавекі. Як удакладнялі польскія памежнікі, у замежнікаў былі расійскія візы. Відавочна, гаворка пра візы, якія дазволілі замежнікам патрапіць на тэрыторыю ЕАЭС.

30 чэрвеня Польшча паведаміла пра завяршэнне будаўніцтва плота на мяжы з Беларуссю. Яго даўжыня складае 186,25 км, на будаўніцтва спатрэбілася 49 тыс. тон сталі. Кошт праекта ацэньваецца ў 353 млн. еўра. Да сярэдзіны верасня плот плануюць абсталяваць электроннымі сродкамі: датчыкамі руху, відэакамерамі і цеплавізар.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
3