Фота: Еўрапал

Фота: Еўрапал

13 ліпеня сілавікі затрымалі 10 мужчын ва ўзросце ад 24 да 39 гадоў у Польшчы і аднаго ў Вялікабрытаніі. Вобшукі прайшлі ў Германіі, Літве і Польшчы. Паводле інфармацыі Еўрапала, гэтая група перавезла 662 мігрантаў.

Польская пагранслужба сцвярджае, што ў групу ўваходзілі прадстаўнікі «фанацкіх» рухаў.

20 прадстаўнікоў той жа «злачыннай сеткі» арыштавалі ў студзені 2022 года ў Польшчы. Тады ў іх канфіскавалі больш за паўмільёна еўра.

Па даных Еўрапала, кантрабандысты выкарыстоўвалі тры маршруты з Ірака праз Турцыю для перавозкі мігрантаў:

у Беларусь, а потым у бок Польшчы і Германіі;

праз Расію і Беларусь у бок Латвіі і Германіі;

праз Расію і Беларусі ў напрамку Літвы, Польшчы і Германіі.

Клас
9
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1