Аляксандр Паўлоўскі кіраваў Дзяржпагранкамітэтам, а пасля працаваў у Міністэрстве замежных спраў. Фота: скрыншот АНТ

Аляксандр Паўлоўскі кіраваў Дзяржпагранкамітэтам, а пасля працаваў у Міністэрстве замежных спраў. Фота: скрыншот АНТ

«Мільённая армія ва Украіне — гэта не армія, гэта проста мільён чалавек. Армія — гэта наяўнасць тэхнікі, узбраення, падрыхтаваных кадраў, сфармаваных падраздзяленняў, якія прайшлі баявое зладжванне. Гэтага ва Украіне няма», — сказаў Аляксандр Паўлоўскі.

Такой заявай Паўлоўскі спрабуе дыскрэдытаваць украінскую армію, выставіць яе нейкім зборышчам маргіналаў, нацыяналістаў і баевікоў. Але ўзнікае пытанне: калі ва ўкраінцаў няма падрыхтаваных кадраў і сфармаваных падраздзяленняў, то з кім тады ваюе расійская армія (нібыта другая армія ў свеце) ужо пяты месяц? 

Фота: Армія-Інформ

Фота: Армія-Інформ

Поспехі расійскай арміі (якая рэальна хацела ўзяць Кіеў за 48 гадзін) больш чым сціплыя. Ні лакальныя, ні глабальныя мэты пуцінскай «спецаперацыі» не выкананыя: Украіна захавала свой суверэнітэт, дзяржаўны апарат выстаяў, інстытуцыі працягваюць сваё функцыянаванне, украінскія ўлады прызнаюцца ўсім светам, пенсіянеры атрымліваюць пенсіі на свабодных тэрыторыях, аднаўляецца эканамічная актыўнасць. Украіна не адмовілася ні ад дэмакратычнага ладу, ні ад сваіх тэрыторый, ні ад самастойнай замежнай палітыкі, ні ад украінскай мовы і ідэнтычнасці. Украіна атрымала міжнародную салідарнасць і дапамогу ад усяго заходняга свету, Расія — санкцыі, ізаляцыю і зруйнаваны міф пра «другую армію свету».

Насамрэч, ніхто ў Еўропе не мае цяпер такога досведу кіравання войскамі падчас рэальнай вайны, як украінскія афіцэры, якія гартаваліся ў рэальных баях.

У адрозненне ад беларускай ці расійскай, украінцы збудавалі дэцэнтралізаваную армію з сеткавай, неіерархічнай структурай кіравання.

Украінцы вучылі камандзіраў невялікіх падраздзяленняў думаць самастойна, дзейнічаць гнутка і адракліся савецкіх мадэляў кіравання зверху.

Аляксандр Паўлоўскі працягвае:

«Звяртае ўвагу, што на прызыўных пунктах чэргі не стаяць. Па афіцыйных даных, у Расіі знаходзіцца толькі 2,2 млн грамадзян Украіны. Каля 5—6 млн знаходзяцца на Захадзе. Гэта значыць, яны ваяваць асабліва не хочуць».

І зноў маніпуляцыя і хлусня. Па-першае, увесь свет бачыў чэргі каля ўкраінскіх прызыўных пунктаў у першыя тыдні вайны, у розных гарадах і мястэчках краіны.

Чарга ў ваенкамат Цярнопаля

Чарга ў ваенкамат Цярнопаля

Па-другое, амаль усе ўкраінцы, якія цяпер знаходзяцца за мяжой — гэта жанчыны і дзеці. Яны і не павінны ваяваць, гэта бежанцы, якія бягуць ад крывавай агрэсіўнай вайны, развязанай Расіяй. А выезд мужчынам прызыўнога ўзросту забаронены. 

Клас
142
Панылы сорам
13
Ха-ха
23
Ого
2
Сумна
4
Абуральна
4