Святлана Ціханоўская і Жазэп Барэль. Фота: тэлеграм-канал Святланы Ціханоўскай

Святлана Ціханоўская і Жазэп Барэль. Фота: тэлеграм-канал Святланы Ціханоўскай

«У гутарцы з лідаркай беларускай апазіцыі Святланай Ціханоўскай я пацвердзіў непахісную падтрымку Еўрасаюзам барацьбы беларускага народа за ўласную будучыню і суверэнітэт Беларусі, які знаходзіцца пад пагрозай з прычыны саўдзелу Лукашэнкі ў вайне Расіі супраць Украіны», — напісаў Барэль у Твітары.

Паводле інфармацыі Офіса Ціханоўскай, ён запэўніў яе ў поўнай падтрымцы з боку ЭС у барацьбе Беларусі за свабоду і суверэнітэт. Бакі абмеркавалі далейшыя санкцыі і прыцягненне Аляксандра Лукашэнкі да адказнасці за саўдзел у вайне і рэпрэсіі. Таксама падчас размовы ішла гаворка пра падтрымку беларусаў, якія ўцяклі ад пераследу.

Клас
16
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0