Грузы ў Калінінградзе. Фота: AP

Грузы ў Калінінградзе. Фота: AP

«Гэтыя кіруючыя прынцыпы пацвярджаюць, што аўтамабільны транзіт падсанкцыйных тавараў расійскімі кампаніямі не дазволены ў адпаведнасці з абмежавальнымі мерамі ЕЗ. На чыгуначным транспарце такой забароны няма, калі не будзе перашкод для абавязацельстваў дзяржаў — членаў ЕС ажыццяўляць эфектыўны кантроль», — гаворыцца ў прэс-рэлізе Еўракамісіі.

Транзіт некаторых расійскіх тавараў у Калінінград спыніўся пасля ўваходжання ў дзеянне санкцый ЕС, абвешчаных у сувязі з уварваннем Масквы ва Украіну.

Паводле абноўленых правіл, Літва і іншыя краіны — члены ЕС павінны будуць правяраць, ці застаюцца аб'ёмы транзіту ў межах аб'ёмаў, устаноўленых за апошнія тры гады, каб забяспечыць, што падпадаюць пад санкцыі тавары, якія перавозяцца ў Калінінград, ці адпавядаюць яны рэальнаму мясцоваму попыту і ці не экспартуюцца ў краіны ЕС.

Дзяржавы-удзельніцы таксама павінны будуць адсочваць незвычайныя патокі тавараў або гандлёвыя тэндэнцыі, якія могуць спрыяць абыходу санкцый.

Нягледзячы на абноўленыя правілы, транзіт тавараў і тэхналогій вайсковага або падвойнага прызначэння застаецца забароненым, незалежна ад абранага спосабу транспарціроўкі.

«Мэта сённяшняй дарожнай карты — растлумачыць правілы, якія прымяняюцца, і нагадаць, што дзяржавы — члены ЕС павінны прадухіляць усе магчымыя формы абыходу абмежавальных мераў ЕС. Таму Еўракамісія падкрэслівае важнасць маніторынгу гандлёвых плыняў у абодвух напрамках паміж Расіяй і Калінінградскай вобласцю, каб гарантаваць, што падсанкцыйныя тавары не патрапяць на мытную тэрыторыю ЕС», — гаворыцца ў паведамленні.

Літоўскія ўлады выступалі ўвесь гэты час супраць таго, каб ісці на нейкія саступкі Расіі.

Чытайце таксама:

Расійскія крыніцы: ЕС выключыць з санкцый грузы ў Калінінград

Літва пра пагрозы Расіі: Мы прывыклі да іх метадаў працы

Прэзідэнт Літвы аб санкцыях у дачыненні да калінінградскага транзіту: Пра саступкі Расіі не можа быць і гаворкі

Клас
1
Панылы сорам
5
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
10