Гітанас Наўседа. Фота: R. Dačkaus/Prezidentūra

Гітанас Наўседа. Фота: R. Dačkaus/Prezidentūra

«Думаю, што мы шмат зрабілі, каб Літва была больш устойлівай да энергетычнага і эканамічнага шантажу Расіі. І сёння, калі я гляджу на некаторыя іншыя краіны Заходняй Еўропы, я бачу вялікі шлях, які Літва прайшла за крыху большы час», — сказаў літоўскі прэзідэнт.

Ён нагадаў, што Літва абвясціла сябе цалкам незалежнай ад расійскіх энерганосьбітаў, тады як, да прыкладу, Германія разглядае розныя варыянты эканоміі энергіі ў зімовы перыяд.

«Можна выразна ўбачыць, што палітыка, якая не мела ніякіх ілюзій у дачыненні да Расіі, спрацавала значна лепш, чым так званая realpolitik, якая цяпер з'яўляецца галаўным болем некаторых заходніх дзяржаў.

Я разумею іх становішча, але гэта ў чарговы раз пацвярджае, што Літва пайшла правільным шляхам. І чым хутчэй іншыя заходнееўрапейскія краіны выберуць гэты ж шлях, тым лепш і лягчэй будзе для ўсіх», — падсумаваў Наўседа.

У той жа час ён перакананы, што Германія зможа перажыць самыя складаныя «год-паўтара» і таксама пазбавіцца ад залежнасці ад Расіі.

«Я спадзяюся на доўгатэрміновую вакцынацыю супраць Расіі. Іншымі словамі, не будзе палітыкаў, якія праз год-паўтара будуць казаць: нам зноў трэба ўмацаваць стасункі (з Расіяй), бо Расія быццам бы змянілася ці пайшла на пэўныя саступкі. Вельмі небяспечна кіравацца такімі ілюзіямі», — дадаў прэзідэнт Літвы.

Клас
47
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1