Паведамляецца, што шэраг дзяржаў прапануюць Украіне стварыць сістэму адсочвання, або дэталізаванага пераліку пастаўляных узбраенняў. Тое, што частка ўзбраенняў з Польшчы цяпер дастаўляецца транспартам, які потым немагчыма адсачыць, выклікае асцярогі.

«Уся гэтая зброя паступае ў паўднёвую частку Польшчы, дастаўляецца да мяжы і затым падзяляецца для яе перасячэння па транспартных сродках: грузавікі, фургоны, часам прыватныя аўтамабілі, — заявіў выданню чыноўнік адной з заходніх краін. — І пасля гэтага мы нічога не ведаем пра іх месцазнаходжанне, паняцця не маем, куды яны накіроўваюцца, дзе яны выкарыстоўваюцца і нават ці застаюцца яны ў краіне».

У той жа час у Дзяржаўным дэпартаменце ЗША ўпэўненыя, што Украіна не дапусціць трапляння амерыканскай зброі ў чужыя рукі.

Клас
20
Панылы сорам
4
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0