Як паведамляе Дзяржаўная служба надзвычайных сітуацый Украіны, днём у аўторак з-пад руін жылой пяціпавярхоўкі былі вынятыя яшчэ чатыры целы.

Ракетны ўдар па горадзе быў нанесены 9 ліпеня ўвечары. Цалкам разбураныя былі ў тым ліку два пад'езды пяціпавярховага жылога дома. Расійскія афіцыйныя крыніцы насуперак відавочным фактам сцвярджаюць, што гэты аб'ект быў вайсковым.

Часаў Яр — невялікі (12-13 тысяч даваеннага насельніцтва) горад у Данецкай вобласці непадалёк ад лініі фронту, за некалькі кіламетраў на захад ад Бахмута.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
1