З дакументаў, якія ёсць у «Медузы», вынікае, што 30% на гэтае пытанне адказалі, што «баявыя дзеянні ва Украіне» трэба «спыніць як мага хутчэй». Яшчэ 13% не змаглі адказаць; 57% апытаных лічаць, што вайну трэба працягваць. 

Па выніках гэтага ж апытання, ва ўзроставай групе 18-24 гады за спыненне вайны выступаюць 56%, а за працяг — толькі 19%. Сярод расіян 25—34 гадоў заканчэнне вайны падтрымліваюць 43%, працяг баявых дзеянняў — 41%. У цэлым, чым старэйшыя рэспандэнты, тым больш яны падтрымліваюць вайну. Напрыклад, сярод рэспандэнтаў старэйшых за 60 гадоў за працяг уварвання выказаліся 72% апытаных.

У Маскве і Санкт-Пецярбургу, мяркуючы па даных закрытага апытання, спынення баявых дзеянняў хочуць каля 40% рэспандэнтаў, а 48% выступаюць за іх працяг. Больш за ўсё (62%) прыхільнікаў працягу баёў — у іншых расійскіх гарадах-мільённіках.

Таксама ВЦІОМ на просьбу Крамля вывучаў залежнасць падтрымкі працягу вайны і медыяспажывання. Сярод «актыўных карыстальнікаў інтэрнэту «за заканчэнне баявых дзеянняў выступаюць 47% рэспандэнтаў, а 35% — за іх працяг. Затое сярод тэлеаўдыторыі прыхільнікаў завяршэння ваеннага канфлікту толькі 22%, 68% такіх рэспандэнтаў выступаюць за яго працяг.

Адкрыта гэтыя сацыялагічныя звесткі не публікуюцца. На сайце цэнтра можна знайсці толькі вынікі чэрвеньскага апытання аб тым, ці падтрымліваюць расіяне «спецаперацыю». Паводле апублікаваных звестак цэнтра, «хутчэй падтрымліваюць» вайну 72% апытаных, «хутчэй не падтрымліваюць» — 17%, не могуць адказаць на пытанне 11%.

ВЦІОМ — праўладны сацыялагічны цэнтр.

Клас
2
Панылы сорам
11
Ха-ха
11
Ого
3
Сумна
2
Абуральна
11