«Давайце параўнаем, колькі ў нас было праведзена даследаванняў па Вялікім Княстве Літоўскім і колькі іх было ў Літве, Латвіі ці Польшчы. І чыімі вачыма свет цяпер глядзіць на гэтую гісторыю. Мала проста выпускаць публіцыстычныя артыкулы або займацца трансляцыяй сваёй веры. Патрэбныя сур'ёзныя навуковыя даследаванні, а ў нас з гэтым бяда», — напісаў Гігін.

«Насамрэч, галоўная бяда (для рэжыму, натуральна, а не ўвогуле) у тым, што сур'ёзныя навуковыя даследаванні не сумяшчальныя з цяперашняй дзяржаўнай ідэалогіяй (ці тым, што ёй называецца), — мяркуе Алесь Пашкевіч. — У яе падмурак толькі і могуць класціся публіцыстычныя артыкулы ды трансляцыі веры, змацаваныя растворам крымінальных спраў ад пракурора Шведа. А з сур'ёзнымі навуковымі даследаваннямі па ВКЛ на тэрыторыі Беларусі цяпер бяда толькі таму, што многія цудоўныя спецыялісты мусілі не па сваёй волі пакінуць край родны, бо «няма дзеля іх у ім хлеба». Пра што Гігіну, канечне, добра вядома, ну але ж…»

«Зрэшты, у нас, мабыць, і цяпер багацей з даследаваннямі па ВКЛ, чым у Латвіі, якая ўсё ж такі з іншай гістарычнай оперы. Але адкуль пра гэта Гігіну ведаць? А можа, Украіну згадаць у пазітыўным кантэксце проста язык у яго не павярнуўся, дык і знайшоў хуценька замену», — дадаў А. Пашкевіч. 

Клас
111
Панылы сорам
4
Ха-ха
4
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
1