Затрымалі двух супрацоўнікаў РНПЦ дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі
Супрацоўнікі КДБ затрымалі дзіцячага анколага-гематолага Юлію Жаранкову, паведаміў телеграм-канал «Свабодны прафсаюз». Пазней той жа канал напісаў і пра затрыманне загадчыка лабараторыі генетычных біятэхналогій у РНПЦ дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі Аляксандра Мялешкі.
Юлія Жаранкова
Паводле інфармацыі прэс-службы прафсаюза, Жаранкова — старшыня першаснай арганізацыі «Свабоднага прафсаюза беларускага» ў РНПЦ дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі, а Мялешка раней уваходзіў у кіраўнічы орган першаснай арганізацыі прафсаюза.
Аляксандр Мялешка
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ