Фота: МКІП Украіны

Фота: МКІП Украіны

Ткачэнка падкрэсліў, што гэта тычыцца літаратуры, якая паходзіць з Расіі ці была вырабленая там і ўвозіцца з тэрыторыі краіны-агрэсара.

«Шмат было размоў і пытанняў адносна ўвозу на тэрыторыю Украіны расійскай кніжнай прадукцыі з Расіі і Беларусі.

Хацеў бы растлумачыць пазіцыю Міністэрства: мы за тое, каб забараніць увоз любой кніжнай прадукцыі з тэрыторыі Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь, не толькі на рускай мове, а ўсе кнігі на любой мове», — адзначыў міністр.

Аднак у самой Украіне друкаваць кнігі па-руску не забароняць, паколькі гэта пытанне адносіцца да правоў і свабодаў, гарантаваных Канстытуцыяй Украіны.

У чэрвені Вярхоўная Рада прыняла закон, які забараняе ўвозіць з тэрыторыі Расіі і Беларусі на рускай мове.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?