Фота: gomselmash.by
Валерый Скрыпкін, намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення кантролю за працай АПК Камітэта дзяржкантролю:
«Факты нізкай гатоўнасці збожжаўборачных камбайнаў выяўленыя больш чым у 60% правераных гаспадарак, зернесушыльных комплексаў — у пятай частцы гаспадарак, зернескладскіх памяшканнях — у чацвёртай частцы гаспадарак.
Пры гэтым звяртаем увагу, што нізкая гатоўнасць камбайнаў звязаная з недахопам механізатараў. Гэта значыць, пытанне своечасова вырашана не было».
Гэтыя сцвярджэнні не вельмі добра ўкладаюцца ў агульную канву беларускай дзяржаўнай прапаганды, паводле якой увесь свет неўзабаве будзе галадаць з-за таго, што на Беларусь і Расію наклалі эканамічныя санкцыі, у той час як у Беларусі з харчовай бяспекай ніякіх праблем няма.
На тыдні Лукашэнка пагражаў чыноўнікам турмой за страту збожжа і палохаў усіх голадам.





