«Першы сцэнарый будзе прыблізна такі ж, як і «good will», «добрая воля» расіян, якая была імі абвешчаная, калі яны беглі з Кіеўшчыны, Чарнігаўшчыны, Сумшчыны і вострава Змяіны. Адпаведна, я думаю, што ён будзе разбіты на некалькі ланцужкоў.

Спачатку мы выйдзем з вамі на пазіцыі да 24 лютага бягучага года, далей будуць нейкія размовы па статусе акупаваных раней Данецка, Луганска і Крыма, але за сталом з нашымі магутнымі партнёрамі», — сказаў Рэзнікаў.

Ён падкрэсліў, што «Мінска-3 дакладна не будзе, нейкіх капітуляцыйных дамоўленасцяў не будзе, і з пісталетам ля скроні ніхто весці перамовы не будзе».

«Варыянт другі — паступова мы будзем перамолваць Узброеныя сілы РФ, таму што гэта на самай справе вайна рэсурсу на рэсурс. У іх больш людзей, тэрыторыі, танкаў, самалётаў і г. д., але ўсё не сучаснае, усё даўняе, і яны сёння выкарыстоўваюць прынцып мясарубкі», — адзначыў Рэзнікаў.

Міністр мяркуе, што другі варыянт перамогі не настолькі хуткі — да канца гэтага года, магчыма, з захопам пачатку новага года.

«Трэці — больш драматычны для Расіі, гэта развал Расійскай Федэрацыі, парад суверэнітэтаў на некалькі розных суб'ектаў: Татарстан, Башкартастан, на ўсходзе і г. д. Мы гэта з вамі дакладна пры нашым жыцці ўбачым, але гэта крыху працяглая гісторыя», — расказаў Рэзнікаў.

Клас
25
Панылы сорам
4
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2