Так стала выглядаць месца пахавання
У Ваўкавыску знеслі чарговае надмагілле польскіх жаўнераў Арміі Краёвай, паведаміў у Фэйсбуку намеснік старшыні Саюза палякаў Беларусі Марэк Занеўскі.
— Яшчэ адно польскае месца памяці ў Беларусі разбуранае! Знішчанае пахаванне жаўнераў Арміі Краёвай у Ваўкавыску, — напісаў Занеўскі.
Так выглядала месца пахавання
Падобныя выпадкі знішчэння ў Гродзенскай вобласці ў апошні час пачасціліся. Сёння стала вядома пра разбурэнне месца пахавання партызан Арміі Краёвай ля вёскі Качычы Карэліцкага раёна.
А раней магілы салдат АК зраўнялі з зямлёй у вёсцы Мікулішкі ў Ашмянскім раёне. Былі знішчаныя магілы ў іншых мясцінах Гродзенскай вобласці: у Ашмянах, Бабровічах, Багданах, Дындылішках, Ёдкевічах.





