Мэта конкурсу Golden Time Talent — пошук выключных талентаў і наданне ім магчымасці прадэманстраваць сябе, піша «Народная Воля».

Адметна, што для ўдзелу ў гэтым прадстаўнічым міжнародным творчым форуме Ірэна Катвіцкая абрала песні ў аўтэнтычным беларускім гучанні.

«У намінацыі «Фолк-вакал» я прадстаўляла баладу пра каханне з Паазер’я «Сілязенька», для намінацыі «Кампазітар» абрала песню са свайго альбома «Этна Фантазія / Ethno Fantasia», «Вясна». Абедзве песні ў аўтэнтычным гучанні я ўпершыню пачула ў архівах Акадэміі навук Беларусі падчас навучання ў аспірантуры на этнамузыколага. Я вельмі ўдзячная лёсу за тое, што пачула і ведаю нашы спевы», — гаворыць спадарыня Ірэна.

Клас
11
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1