На пачатку красавіка пракрамлёўскія тэлеграм-каналы распаўсюджвалі спасылку на запіс пасяджэння, якое адбылося 15 сакавіка. Дэпутаты, па прапанове Горынава, аб'явілі хвіліну маўчання ў памяць аб ахвярах агрэсіі ва Украіне. Дэпутат таксама адзначыў, што ўсе намаганні грамадзянскай супольнасці ў Расіі павінны быць накіраваныя на тое, каб спыніць вайну.

У апошнім слове Горынаў заявіў, што лічыць вайну «самым хуткім сродкам расчалавечвання». 

«Я мяркую, што Расія вычарпала свой ліміт на войны яшчэ ў XX стагоддзі. Аднак наша рэчаіснасць — гэта Буча, Ірпень, Гастомель. Вам кажуць нешта гэтыя імёны? Пацікаўцеся і не кажыце потым, што нічога не ведалі», — сказаў ён.

Клас
4
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
11
Абуральна
26