Арганізатара культурніцкіх падзей у Віцебску Уладзіміра Булаўскага арыштавалі на 30 сутак
Учора ў судзе Чыгуначнага раёна Віцебска Булаўскага асудзілі па ч. 3 арт. 24.23 КаАП (несакцыянаванае пікетаванне). «Віцебская вясна» паведамляе, што на судовы працэс над Уладзімірам не змаглі трапіць сябры, бо да апошняга моманту не было вядома, калі адбудзецца суд.
Цяпер стаў вядомы вынік — 30 сутак арышту. Але за што менавіта судзілі Булаўскага, невядома.
Затрымалі яго ўвечары 6 ліпеня перад канцэртам «Купальскае кола», дзе Уладзімір мусіў граць з этнагуртом «Гук».
Гэта ўжо чацвёртае затрыманне Булаўскага за апошнія два гады.