Лукішская турма — вядомая былая літоўская турма. Выкарыстоўвалася як месца заключэння палітычных апанентаў улады падчас царскай Расіі, Польскай Рэспублікі, нямецкай акупацыі і СССР.

З 2021 года — гэта надзвычай папулярны турыстычны аб’ект, дзе ладзяцца канцэрты і музычныя фестывалі.

Go Vilnius стварыла віртуальны адукацыйны тур па Лукішскай турме. Наведвальнікі змогуць віртуальна агледзець вонкавую тэрыторыю былой Лукішскай турмы, дворыкі для асуджаных, царкву Святога Мікалая Цудатворца.

Пачуўшы ад наведвальнікаў турэмных экскурсій, якія з-за вайны ва Украіне выказвалі меркаванне, што Лукішская турма была б ідэальным месцам для Уладзіміра Пуціна, арганізатары вырашылі рэалізаваць гэта, хаця б віртуальна.

Дзякуючы тэхналогіі Street View, цяпер можна пабачыць «заточанага» ў турэмную камеру расійскага прэзідэнта.

Клас
8
Панылы сорам
1
Ха-ха
8
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1