Скрыншот з відэа інцыдэнту на пляжы
«Усё павінна адбывацца ў рамках закона, і калі адпачывальнік, турыст парушае парадак, значыць трэба выклікаць органы правапарадку, а не ладзіць самасуд. Падобнае ў прынцыпе не дапушчальна, а бачыць такое фактычна на галоўным курорце краіны ў самы разгар курортнага сезону — увогуле за межамі. Індустрыя гасціннасці павінна праяўляць асаблівы клопат пра кожнага госця. І, думаю, наспела пытанне аб стварэнні турыстычнай паліцыі ў курортных зонах.
Рашэнне адміністрацыі горада Сочы аб скасаванні дагавора арэнды цалкам падтрымліваю. Спадзяемся, што гэта паслужыць урокам усім», — гаворыцца ў заяве на сайце ведамства.
Інцыдэнт на пляжы адбыўся некалькі дзён таму. Дзве дзяўчынкі з Беларусі, 6 і 14 гадоў, здымалі ролік, раздаючы адпачывальнікам прыгожа нарэзаную садавіну. Супрацоўнікі пляжа ўбачылі ў іх канкурэнтаў і груба папрасілі сысці. Старэйшы брат дзяўчынак, самбіст Мікіта Гараеў, заступіўся за іх, а калі трое работнікаў паспрабавалі прагнаць яго сілай, пачалася бойка.
На падмогу супрацоўнікам пляжа прыйшло чалавек дзесяць з палкамі і жалезнымі прутамі. У выніку для беларуса прыйшлося выклікаць хуткую. Ён да гэтага часу ў цяжкім стане.
Хоць супрацоўнікі пляжа спрабуюць апраўдацца, сцвярджаючы, што сілу давялося ім прымяніць з-за неадэкватных паводзін Мікіты Гараева, аднак іхнія аргументы не выглядаюць пераканаўчымі.
Чытайце таксама:
«Такі звер, усіх раскідаў». Работнік сочынскага пляжа расказаў сваю версію таго, чаму і як там збілі беларускага самбіста
На ахоўнікаў, якія збілі беларускага самбіста ў Сочы, завялі крымінальную справу. Яны затрыманыя
На пляжы ў Сочы збілі самбіста з Мінска
Фоткаўся з Лукашэнкам, працаваў у прэс-службе хакейнага «Дынама». Стала вядома асоба беларуса, пабітага ў Сочы





