Фота: flickr.com
З 2023 па 2028 год запланаваны пераходны перыяд, калі маладыя мужчыны (18—27 гадоў) змогуць служыць у войску на добраахвотнай аснове. Затым служба стане абавязковай. Увядзенне новай сістэмы службы павінен прыняць Сейм.
Згодна з планам Мінабароны, 1 студзеня 2023 года пачнецца першы добраахвотны прызыў, у рамках якога на службу плануюць прыняць 500 чалавек. Яны могуць выбраць адзін з чатырох відаў службы, тэрмін якой складзе 11 месяцаў, у тым ліку адзін месяц адпачынку. Выхадныя прызыўнікі змогуць праводзіць дома. Добраахвотна змогуць прызвацца і жанчыны.
Мэта Мінабароны — на працягу пяці гадоў дасягнуць таго, каб структура Нацыянальных узброеных сілаў Латвіі ва ўмовах ваеннага часу дасягала 50 000 чалавек, у тым ліку колькасць актыўных падраздзяленняў — 14 000, падраздзяленняў Земесардзе (тэрытарыяльнай абароны) — 16 000, а вайскоўцаў запасу — 20 000 чалавек.
Канчаткова рашэнне пакуль не прынята. Пабрыкс адзначыў, што па прапанаванай Мінабароны рэформе чакаецца дыскусія, і ведамства адкрыта для прапаноў. А прафесійнае войска так ці іначай працягне існаваць.
Латвія прыняла рашэнне аб адмове ад абавязковай вайсковай службы ў 2006 годзе.






будзе самы ярасны ваяка ісці на Беларусь... Жвір, давай, ну) тіханоўская ж твая прэзідэнтшчыца! ёў
ён, памятаецца, ледзве ці не апраўдваў аперацыю "зимнее волшебство"...
я дасюль не разумею, як можна апраўдваць такое... Жвір, ты ж быццам нарадзіўся ў Менску... што з табой потым здарылася?