Разбураны Харкаў. Фота: AP
Дакумент не з'яўляецца юрыдычна абавязваючым. У ім прапісаныя агульныя прынцыпы, па якіх сусветная супольнасць будзе дапамагаць Украіне аднаўляцца. Таксама ў дакуменце напісана, што план аднаўлення «жывы» і можа змяняцца, паведамляе «Бі-бі-сі».
Краіны, якія падпісалі дакумент, згодныя, што міжнародныя намаганні па аднаўленні Украіны павінны кантралявацца ўкраінскімі ўладамі, а працэс павінен быць цалкам фінансава празрыстым, заснаваным на дэмакратычным удзеле людзей і прынцыпе гендарнай роўнасці.





